• Welcome Guest
  • white bg

Беларуская

ILAC – гэта міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае органы па акрэдытацыі, што вядуць дзейнасць у адпаведнасці са стандартам ISO/IEC 17011 і прыцягнуты да акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці, у тым ліку калібровачныя лабараторыі (якія выкарыстоўваюць ISO/IEC 17025), выпрабавальныя лабараторыі (якія выкарыстоўваюць ISO/IEC 17025), медыцынскія выпрабавальныя лабараторыі (якія выкарыстоўваюць ISO 15189) і інспекцыйныя органы (якія выкарыстоўваюць ISO/IEC 17020).

Акрэдытацыя – гэта незалежная ацэнка, у рамках якой органы па ацэнцы адпаведнасці ацэньваюцца на іх адпаведнасць прызнаным стандартам у ходзе пэўных мерапрыемстваў па выяўленні іх бесстароннасці і кампетэнтнасці. Прымяняючы нацыянальныя і міжнародныя стандарты, урады, пастаўшчыкі і спажыўцы могуць быць упэўнены ў выніках каліброўкі і выпрабаванняў, а таксама выдадзеных сертыфыкацыях і інспекцыйных справаздачах.

Органы па акрэдытацыі заснаваны шмат у якіх краінах і ў першую чаргу сочаць за тым, каб органы па ацэнцы адпаведнасці былі пад наглядам кампетэнтнай інстанцыі. Органы па акрэдытацыі, якія ў выніку парытэтнай ацэнкі былі прызнаны кампетэнтнымі, падпісваюць рэгіянальныя ды міжнародныя пагадненні, якія дэманструюць іх кампетэнтнасць. Потым гэтыя органы па акрэдытацыі ацэньваюць і акрэдытуюць органы па ацэнцы адпаведнасці ў адпаведнасці з прымянімымі стандартамі.

Прынятыя пагадненні з’яўляюцца падтрымкай для аказання паслуг на мясцовым ці міжнародным узроўнях, такіх як забеспячэнне прыдатнай для спажывання ежы і чыстай пітной вады, энергазабеспячэнне, ахова здароўя ды сацыяльная ахова ці падтрымка чысціні навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, пагадненні спрыяюць прыняццю прадукцыі ды паслуг у трансгранічным абарачэнні, такім чынам ствараючы механізмы для прасоўвання міжнароднага гандлю праз устараненне тэхнічных бар’ераў.

Міжнароднымі пагадненнямі кіруе ILAC у галінах каліброўкі, выпрабаванняў, медыцынскіх выпрабаванняў і інспекцыйнай акрэдытацыі і IAF у галінах сістэм мэнеджмента, прадукцыі, паслуг, персанала і іншых падобных праграм ацэнкі адпаведнасці. Абедзве арганізацыі, ILAC і IAF, працуюць разам і каардынуюць свае высілкі дзеля ўдасканалення справы акрэдытацыі і ацэнкі адпаведнасці па ўсім свеце.

Рэгіянальныя пагадненні кіруюцца прызнанымі рэгіянальнымі органамі па супрацоўніцтве, якія працуюць у згодзе з ILAC ды IAF. Прызнаныя рэгіянальныя сеткі супрацоўніцтва таксама прадстаўлены ў выканаўчых камітэтах ILAC ды IAF. ILAC цесна супрацоўнічае з прызнанымі рэгіянальнымі органамі па супрацоўніцтве, якія займаюцца акрэдытацыяй, гэта, галоўным чынам, EA у Еўропе, APAC у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, IAAC у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, AFRAC у Афрыцы і ARAC у арабскім рэгіёне. Акрамя таго, праца SADCA у Паўднёвай Афрыцы таксама накіравана на тое, каб стаць прызнаным рэгіёнам.

Некаторыя бясплатныя інфармацыйныя брашуры можна загрузіць, перайшоўшы па спасылцы ніжэй

https://ilac.org/language-pages/russian/

`